Вступление:
D G
Па-над белым пухам вішняў,
Быццам сіні аганёк,
Б'ецца, ўецца шпаркі, лёгкі
Сінякрылы матылёк
Навакол усё паветра
Ў струнах сонца залатых, –
Ён дрыжачымі крыламі
A7sus4 D
Звоніць ледзьве чутна ў іх
Припев:
І ліецца хваляй песня –
Ціхі, ясны гімн вясне
F#dim Em F# Hm
Ці не сэрца напявае,
Навявае яго мне?
І ліецца хваляй песня –
Ціхі, ясны гімн вясне
Ці не сэрца напявае,
A7sus4 D
Навявае яго мне?
Проигрыш:
|D G|A D| - 3 раза |D G|A G/H A/C#|
Ці не вецер гэта звонкі
Ў тонкіх зёлках шапаціць?
Або мо сухі, высокі
Ля ракі чарот шуміць?
Не паняць таго ніколі,
Не разведаць, не спазнаць:
Не даюць мне думаць зыкі,
Што ляцяць, дрыжаць, звіняць
Припев.
Проигрыш:
|D G|A D| - 4 раза
Па-над белым пухам вішняў,
Быццам сіні аганёк,
Б'ецца, ўецца шпаркі, лёгкі
Сінякрылы матылёк
Песня рвецца і ліецца
На раздольны, вольны свет
Але хто яе пачуе?
Толькі, можа, сам паэт
Припев.
Окончание:
|D G|A D| - 8 раз